Жывіцкі паведаміў, што першапачаткова зона заражэння складала каля 5 кіламетраў. Па апошніх даных — 2,5 км.
Для горада Сумы пакуль пагрозы няма, бо вецер накіраваны ў процілеглы ад горада бок, у боку сяла Наваселіца.
Уцечка адбылася ў выніку абстрэлу прадпрыемства, пашкоджаны адзін рэзервуар з аміякам.
Паводле папярэдняй інфармацыі, ахвяраў і пацярпелых няма.
Аварыйныя брыгады завода і Дзяржаўная служба Украіны па надзвычайных сітуацыях праводзяць работы па асаджэнні аміячнага воблака.