Ілюстрацыйнае фота AP

Ілюстрацыйнае фота AP

Выхавальніца з Чарнігава Наталля Пясоцкая выратавала 30 выхаванцаў дзіцячага прытулку. Пра гэта паведаміла дырэктарка Сяднёўскай гімназіі Таццяна Ясачка, піша УНІАН.

Паводле яе інфармацыі, выхавальніца з дзецьмі змагла выехаць у Івана-Франкоўск, бо ў далейшым знаходзіцца ў Чарнігаве было небяспечна.

«30 дзяцей з інтэрната ў Чарнігаве прынялі на Івана-Франкоўшчыне. А прывезла іх туды сапраўдная гераіня, выхавальніца Наталля Пясоцкая! Ніхто не ведае, але яна месяц пражыла з выхаванцамі ў падвале. Адмовіліся ўсе, бо, вядома, сітуацыя складаная. Гэты чалавек ратаваў дзяцей, калі двойчы трапілі ў прытулак, хавала ў кельях царквы… Дзеці малілі не кідаць іх і не ісці дадому, і Наталля Іванаўна забрала сваіх дзяцей і ўвесь ваенны час жыла з імі, карміла і клапацілася, дарэчы, малодшаму хлопчыку — тры з паловай гадкі», — распавяла Ясачка.

Яна падкрэсліла, што выхавальніца — з вялікім сэрцам і добрай душой. Жанчына ўзяла на сябе адказнасць і вывезла 30 дзяцей, якіх выратавала ад вайны. Гэта пры тым, што з Чарнігава не было афіцыйна абвешчана ніводнага гуманітарнага калідора.

«Я ганаруся ёю! І вельмі хачу, каб кіраўніцтва звярнула ўвагу і абавязкова адзначыла гэтага святога чалавека за яе адданасць, смеласць і гераізм!» — адзначыла Ясачка, якая знаходзілася з Пясоцкай у бамбасховішчы.

З пачатку вайны ва Украіне загінулі 115 дзяцей, больш за 140 атрымалі раненні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0