Пра яго смерць паведаміў сын Аляксей Аляшкоўскі ў Фэйсбуку.

Адзін з самых вядомых твораў Аляшкоўскага — «Песня пра Сталіна («Товарищ Сталин, вы большой ученый, в языкознании знаете вы толк»).

Юз (Іосіф) нарадзіўся ў 1929 годзе ў расійскім Краснаярску. Яго бацька Хаім нарадзіўся ў беларускім Мазыры, а сын пісьменніка пазней вывучаў беларускую мову ў маскоўскім Літаратурным інстытуце.

Пасля вайны быў прызваны ў армію, служыў на флоце. Спазняючыся на цягнік, ён скраў машыну сакратара Прыморскага крайкама ВКПБ. За гэта атрымаў чатыры гады зняволення.

Пачынаў як дзіцячы аўтар, пісаў казкі, апавяданні, сцэнарыі для кіно і тэлебачання. Многія яго творы для дарослых (напрыклад, аповесць «Мікалай Мікалаевіч») распаўсюджвалася праз самвыдат. Эміграваў з СССР у 1979 годзе

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0