Фота: chulpanofficial / Instagram
Чуткі пра тое, што Чулпан Хаматава эмігравала, зʼявіліся яшчэ пару тыдняў таму. У адрозненне ад многіх калег, яна не стала распавядаць аб адʼездзе як аб запланаваным адпачынку. У інтэрвʼю для YouTube-канала «Скажы Гардзеевай» Хаматава пацвердзіла, што пераехала ў Рыгу па палітычных матывах.
«Калі ўсё пачалося, я знаходзілася не ў Расіі. Першыя дні кідалася, думала, што ж мне рабіць. Спачатку хацела проста затрымацца дзесьці, перачакаць, а потым мне далі зразумець, што вяртацца небяспечна. Цяпер я ў Рызе», — сказала артыстка.
На пытанне, чаму яна не вяртаецца, Чулпан адказала:
«Таму што я не змагу называць чужое гора, чужы боль, чужую трагедыю, гуманітарную катастрофу чымсьці ад чагосьці вызваляючым. Я не змагу называць вайну нейкімі іншымі словамі. І я баюся вяртацца».
Чулпан Хаматава назвала «адзіны спосаб вярнуцца ў Расію і не сесці ў турму»:
«Гэта перастаць казаць, што гэта вайна і што гэта трагедыя. Я не ведаю, як не звяртаць увагу на тое, што я бачу на свае вочы і пра што атрымліваю інфармацыю ад сваіх украінскіх сяброў, што там адбываецца. Хлусіць сабе, хлусіць усяму свету, жыць не па праўдзе. Гэта ў лепшым выпадку. Калі не прымусяць чорнае называць белым. Гэта значыць, сысці ў такую абсалютную абыякавасць да ўсяго. Папрасіць прабачэння за тое, што я не падтрымала пачатак ваеннай аперацыі. Ну і далей па тых правілах гульні, якія мне будуць дыктаваць».
Актрыса кажа, што не верыць, калі ёй кажуць: вяртайцеся, у вас не будзе праблем: «Я не веру, таму што прэзідэнт маёй краіны казаў усяму свету, што вайны не будзе».
Таксама Чулпан Хаматова, сказала, што яна дакладна ведае, што яна не здрадніца. «Я вельмі моцна люблю сваю Радзіму», — дадала яна.