У 2019 годзе пінчук Дзмітрый Жынусаў ажаніўся з украінкай і пераехаў жыць у Кіеў. У тым жа годзе ён уступіў у шэрагі ўкраінскага войска, паведамляе «Новы час».

З сакавіка па кастрычнік 2021 года пінчук браў удзел у ваенных дзеяннях на тэрыторыі Данецкай вобласці Украіны. Ён разлічваў атрымаць грамадзянства Украіны.

Потым мужчына вярнуўся на радзіму.

Паводле беларускіх законаў, грамадзянін нашай краіны не можа служыць ва Узброеных сілах іншай дзяржавы. Таму пінчука судзілі як наёмніка.

Яму прысудзілі 2,5 года калоніі агульнага рэжыму. Таксама ён павінен выплаціць на карысць дзяржавы больш за 10 тысяч рублёў — як «даход, атрыманы злачынным шляхам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0