Разважаючы аб перспектывах спынення вайны праз перамены ўнутры Расіі, Чалы адзначыў, што катэгарычна не згодны з тэзісам пра тое, што мір ва Украіне можа быць дасягнуты праз палацавы пераварот.

Ён выказаў думку, што спыненне баявых дзеянняў не зніжае, а павышае верагоднасць перавароту ў Крамлі, больш за тое, палацавы пераварот не з’яўляецца фактарам спынення вайны. Хутчэй — наадварот.

Аналітык звярнуў увагу на змену рыторыкі афіцыйных асобаў — Пяскова і Захаравай. Маўляў, Расія насамрэч не ставіла за мэту звяржэнне ўлады ў Кіеве, мы рыхтуемся да міру і заключэння дамовы. На фоне ранейшых заяваў пра нацыстаў ва Украіне гэта можа выклікаць пытанні грамадства да расійскіх уладаў: «Вы што, больш не збіраецеся змагацца з нацыстамі?»

Цяпер у Расіі будзе з’яўляцца даволі вялікая колькасць людзей, якія будуць незадаволеныя сітуацыяй, у якую завёў краіну Пуцін, але пры гэтым будуць больш за яго радыкальныя па поглядах, прагназуе Чалы.

Мала таго, што палацавыя перавароты здараюцца нячаста, дык яшчэ і дэмакратызацыя ў выніку гэтых пераваротаў здараецца хутчэй як выключэнне, чым як правіла.

Разважаючы аб ролі Байдэна і Кітая, Чалы адзначыў, што ўпершыню на чале ЗША аказаўся чалавек з вялізным дыпламатычным досведам. Аналітык адзначыў, што ўпершыню Злучаныя Штаты выкарыстоўвалі даныя разведкі не толькі для інфармавання вузкага кола асобаў, але і шырока тыражавалі іх праз сродкі масавай інфармацыі.

Палітыка ЗША на знешняй арэне заўсёды зводзілася да дзвюх стратэгій: ідэя стрымлівання можа абапірацца на паніжэнне колькасці выгад ад непажаданага развіцця падзей, то бок дзеянняў праціўніка, якіх трэба пазбегнуць, альбо павелічэнне выдаткаў ад такіх дзеянняў. Апублічванне даных разведкі выконвае дзве гэтыя задачы адразу.

Чалы адзначыў, што пасля дзвюхгадзіннай размовы Байдэна з Сі Цзіньпінем ён вельмі сумняецца ў перспектывах таго, што Кітай стане апірышчам для Расіі ў вайне з Украінай.

Чытайце таксама:

Інстытут ваенных даследаванняў: Справа ідзе да доўгай і крывавай вайны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0