Сам абвінавачаны растлумачыў, што пад допісам з фотаздымкам 31-гадовага Вашкевіча ён прачытаў, што ва ўласнасці ў пацярпелага ёсць мікрааўтобус «Форд Транзіт» 2015 года выпуску. Зыходзячы з гэтага Давыдаў зрабіў выснову, што, акрамя працы ў АМАПе, пацярпелы займаецца яшчэ і прыватным бізнэсам, што, згодна з законам, дзяржслужачаму забаронена.
Пра гэта Давыдаў і напісаў свой каментарый.
Пра які менавіта каментарый ідзе гаворка, на судзе не гаварылася, але вядома, што судова-лінгвістычная экспертыза вызначыла, што ён утрымлівае «ненарматыўную форму маўленчага выказвання».