Забарона ўводзіцца на шэсць месяцаў «для абароны эканамічных інтарэсаў дзяржавы» і ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання, гэта значыць з 22 сакавіка.

Яшчэ адной пастановай Саўмін на 6 месяцаў забараніў вываз прадуктаў збожжаперапрацоўкі, якія выкарыстоўваюцца для кармлення жывёлы.

«Забарона распаўсюджваецца таксама на вываз бялковай сыравіны для камбікормавай прамысловасці і прынятая ў мэтах забеспячэння стабільнай працы жывёлагадоўлі», — гаворыцца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0