З-за блакіроўкі мяжы ў Беларусь заехалі толькі 14 фур з 1200
З-за блакіровак актывістамі польска-беларускай мяжы ў памежным пераходзе «Кукурыкі — Казловічы» за суткі на тэрыторыю Беларусі заехалі толькі 14 фур пры прапускной здольнасці ў 1200 машын.
Пра гэта паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі. Ведамства абвінавачвае польскі бок у тым, што ён не перашкаджае актывістам блакаваць рух грузавога транспарту.
Украінцы і беларусы Польшчы патрабуюць прыпыніць пропуск расійскіх і беларускіх грузавікоў, пакуль Расія не спыніць ваенных дзеянняў.
Чытайце таксама:
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ