Для параўнання: з 10 студзеня па 23 лютага на біржы прадалі 735,5 мільёна даляраў. То-бок за месяц з пачатку вайны прадалі валюты амаль столькі ж, колькі за паўтара месяца да ўварвання Расіі ва Украіну.

Падобная карціна і з еўра. З 24 лютага па 21 сакавіка аб'ёмы таргоў склалі 207 мільёнаў еўра. Амаль такі ж аб'ём (208 мільёнаў еўра) быў за перыяд з 11 студзеня па 23 лютага. Тая ж розніца ў паўтара раза.

Нагадаем, што з пачатку вайны істотна вырас курс валют. Даляр падскочыў з 2,64 да 3,27 рубля, еўра — з 2,99 да 3,61 рубля (па курсе Нацбанка). У абменніках стаўкі вышэйшыя.

З улікам таго, што сітуацыя ў эканоміцы і замежным гандлі не мае прэцэдэнтаў, пакуль цяжка сказаць, ці гэта канчатковы новы, «пасляваенны» курс рубля, ці яго чакае далейшае падзенне па меры вычарпання валютных рэзерваў, якія Нацбанк Беларусі можа вытрачваць для падтрымання курсу.

Санкцыі Еўрасаюза і ЗША прывядуць да змяншэння валютных паступленняў у Беларусь. Але замарожванне выплат Расіі па крэдытах і пераход на расійскі рубель у разліках за нафту і газ зменшаць патрэбы ў валюце. На сёння ніхто не возьмецца прагназаваць, якім стане сальда валютных плацяжоў па факце ў красавіку і маі, не кажучы пра пазнейшы перыяд.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру