1. Аляксандр Лукашэнка ўжо здзейсніў дзяржаўную здраду, прадаставіўшы тэрыторыю Беларусі для расійскай агрэсіі супраць Украіны.

Гэтая агрэсія супярэчыць нацыянальным інтарэсам Беларусі і з'яўляецца злачынствам, а таксама прама супярэчыць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Ён і ўсе службовыя асобы, якія садзейнічаюць агрэсіі, немінуча паўстануць перад судом і панясуць пакаранне за дзяржаўную здраду, а ў выпадку ўварвання ва Украіну — і за ваенныя злачынствы.

2. Уварванне беларускай арміі ва Украіну — гэта крок з незваротнымі наступствамі.

Ён стане ганебнай плямай на адносінах з украінскім народам і яшчэ больш ізалюе беларусаў ад знешняга свету — ажно да жалезнай заслоны, за якой Беларусь не будуць разглядаць як самастойную дзяржаву, а жыццё ў краіне прыйдзе да галечы.

3. Усе, хто аддасць загад пра ўварванне войскаў Беларусі ва Украіну, незалежна ад пасады і воінскага звання, паўстануць перад трыбуналам.

4. Усе, хто выканае гэты заведама злачынны загад, будуць адказваць перад законам.

5. Вайскоўцы і любыя службовыя асобы, якія адмовіліся выконваць злачынныя загады, вызваляюцца ад адказнасці за іх невыкананне.

Права не выконваць заведама злачынныя загады гарантаванае Законам. Зафіксаваць сваю нязгоду з загадам можна прамым дзеяннем — склаўшы зброю.

6. Вайскоўцы, службовыя асобы і грамадзяне Беларусі, якія любымі даступнымі спосабамі прадухілілі выкананне злачынных загадаў, вызваляюцца ад адказнасці.

7. Вайскоўцы, якія пакінулі поле бою або здаліся ў палон ва Украіне, вызваляюцца ад адказнасці.

8. Загад увесці войскі ва Украіну — гэта не толькі загад адправіць на верную смерць вайскоўцаў нашай краіны, але і загад усім нам, беларусам, адмовіцца ад незалежнасці і сваёй будучыні.

  • Аляксандр Лукашэнка некалькі разоў абяцаў, што беларускія вайскоўцы не будуць ваяваць ва Украіне. Але аналітыкі мяркуюць, што ён не зможа супрацьстаяць, калі Расія належным чынам націсне. 
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0