На пытанне журналістаў, як Крэмль ставіцца да намеру Зяленскага вынесці некаторыя перагаворныя пытанні на агульнанацыянальны рэферэндум і ці прызнае яго вынікі, Пяскоў адказаў:

«Украіна — гэта суверэнная дзяржава, і нейкія там могуць і, верагодна, павінны быць ўнутрыдзяржаўныя працэдуры. Але акрамя гэтага, ёсць тыя субстанцыі, якія знаходзяцца на стале перамоў дзвюх дэлегацый. Я не магу ўрывацца ў дэталі гэтых субстанцый. Мы перакананыя, што ў цяперашні момант вынясенне іх на публіку можа толькі пашкодзіць перамоўнаму працэсу, які і так ідзе значна павольней і менш змястоўней, чым нам хацелася б».

Пяскоў таксама не стаў называць дату наступнай сустрэчы, заявіўшы, што «графік зусім плавае, таму я не буду цяпер ўдавацца ў падрабязнасці».

Пазіцыя Расіі на перамовах з Украінай сфармуляваная вусна і пісьмова, сказаў Пяскоў.

«Яны (патрабаванні РФ) добра вядомыя ўкраінскаму боку. Вось усё, што я магу сказаць. Яны растлумачаныя не толькі вусна, але і вельмі выразна сфармуляваныя пісьмова. Усе неабходныя праекты дакументаў досыць шмат дзён таму былі перададзеныя ўкраінцам», — сказаў Пяскоў. Пры гэтым ён адмоўна адказаў на пытанне аб тым, ці можна чакаць, што гэтыя праекты дакументаў будуць апублікаваныя.

Гаворачы аб тым, ці атрыманы на гэтыя дакументы адказ Кіева, Пяскоў удакладніў, што на нейкія з іх украінскі бок адказаў, на нейкія — не.

«Але мы, безумоўна, хацелі б больш змястоўнага і больш аператыўнага адказу кожны раз», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0