Фота: AP
«Адной з нашых самых вялікіх праблем цяпер з'яўляецца ўразлівасць ланцуга паставак. Мы ведаем, што ў большасці муніцыпалітэтаў у раёнах, дзе ідуць найбольш інтэнсіўныя баявыя дзеянні, хапае прадметаў першай неабходнасці, такіх як прадукты харчавання, на тры-чатыры дні», — сказаў супрацоўнік «Корпуса міласэрнасці» Стыў Гордан, які знаходзіцца ў Харкаве.
Паводле яго ацэнак, прынамсі 70% насельніцтва Харкава і Сум цалкам залежаць ад гуманітарнай дапамогі.





