Пра гэта піша выданне «Бумага» са спасылкай на дырэктара дызайн-студыі з Санкт-Пецярбурга, якая падала заяўку ў Распатэнт.

Па яго словах, кампанія пацярпела з-за сыходу IKEA з расійскага рынка, бо стварала праекты пад мэблю шведскага брэнда. Цяпер дызайнеры вымушаныя шукаць айчынныя аналагі, якія каштуюць у некалькі разоў даражэй, бо гэта не масавая вытворчасць, а кампанія падала ў суд на IKEA. 

Мужчына спадзяецца, што ён выйграе суд і атрымае грошы, якія пусціць у развіццё новага таварнага знака. 

Раней у Расіі зарэгістравалі новую гандлёвую марку «Дядя Ваня» на замену «МакДональдсу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0