У Расіі жаночыя пракладкі сталі дэфіцытнымі, цэны на іх узляцелі да 500 рублёў за маленькую ўпакоўку. З-за страху дэфіцыту пакупнікі скупляюць па 20-30 пачкаў за раз.
Затое пракладкі зʼявіліся на пляцоўцы аб’яваў «Авіта». Там прадаўцы прапануюць набыць маленькую ўпакоўку з дзесяці штук за 300 рублёў, а вялікую ‒ за 500 рублёў і вышэй. Да дэфіцыту маленькая ўпакоўка пракладак каштавала каля 100 рублёў, а вялікая — 200.
У сацсетках выказалі здагадку, што вінаватымі ў дэфіцыце сталі менавіта перакупшчыкі.
Аб’явы, якія публікаваліся пад мужчынскімі імёнамі, сталі аб'ектамі жаночага флэшмоба. Дзяўчаты пачалі масава пытацца ў перакупшчыкаў з мужчынскімі імёнамі прычыну продажу пракладак.
На фоне абмеркавання @mpojarsky паспрабаваў пераканаць дзяўчат, што «спекулянты — гэта іх сябры», бо яны «вырашаюць праблему алакацыі рэсурсаў», «дастаўляючы» пракладкі з Масквы ў рэгіёны, дзе сродкі жаночай гігіены «патрэбнейшыя». На яго думку, «звычайны бізнэс будзе перабудоўвацца 300 гадоў» пад гэтую сітуацыю.
Жанчыны зноў не змаўчалі.
Ну і, канечне, знайшлі, як адпомсціць.
«А я зараз вам пакажу, адкуль рыхтавалася нападзенне». Прамова Лукашэнкі аб пагрозе з боку Украіны стала мемам
«Ён што, тую бомбу на ровары вязе?» Вялікая падборка мемаў і тыктокаў пра вайну ва Украіне
Украінцы сёмы раз нанеслі ўдар па аэрапорце Чарнабаеўка. Сітуацыя ўжо спарадзіла дзясяткі мемаў





