У сераду ратавальнікі правядуць праверку сістэм апавяшчэння
23 сакавіка пройдзе штогадовая Рэспубліканская праверка аўтаматызаванай сістэмы цэнтралізаванага апавяшчэння.
У ходзе праверкі ў эфіры FM-радыёстанцый будзе транслявацца наступнае паведамленне: «Увага! Праводзіцца тэхнічная праверка сістэмы апавяшчэння. Тэхнічная праверка завершаная».
У МНС просяць паставіцца з разуменнем да такіх мерапрыемстваў.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ