«У адпаведнасці з беларускім заканадаўствам у дзеяннях асобных украінскіх дыпламатаў ёсць прыкметы злачынства, прадугледжанага арт. 358 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь — Шпіянаж. Але ў адпаведнасці з артыкулам 31 Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах названыя асобы карыстаюцца імунітэтам ад крымінальнай юрысдыкцыі дзяржавы знаходжання.

У сувязі з сітуацыяй, якая склалася, Камітэтам дзяржаўнай бяспекі прынятыя вычарпальныя меры па скоўванні разведдзейнасці праціўніка і ліквідацыі рэзідэнтуры, якая дзейнічала пад дыпламатычным прыкрыццём», — сцвярджае намеснік начальніка следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак.

Акрамя таго, у супрацоўніцтве з украінскай выведкай КДБ абвінаваціў журналіста Дзяніса Івашына.

Івашына затрымалі 12 сакавіка 2021 года. Спачатку яго абвінавацілі паводле арт. 365 КК («умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў»), а потым выставілі новае абвінавачанне — у «здрадзе дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК Беларусі). Цяпер яму пагражае да 15 гадоў зняволення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0