Тэкст указа пакуль што не апублікаваны, але з паведамлення Мінінфарма вынікае, што адзіныя навацыі, з якімі цяпер сутыкнуцца ўладальнікі агрэгатараў — рэпрэсіўныя.

Так, навінавым агрэгатарам цяпер забаронена распаўсюджваць матэрыялы інтэрнэт-рэсурсаў, доступ да якіх абмежаваны па рашэнні Мінінфарма.

«Дакумент распрацаваны ў мэтах павышэння якасці і даступнасці інфармацыі, якая прадастаўляецца грамадзянам з дапамогай навінавых агрэгатараў», — гаворыцца ў дакуменце.

Указ прадугледжвае адказнасць уладальнікаў навінавых агрэгатараў у выпадку парушэння заканадаўства.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?