Расійскія салдаты, узятыя ў палон.
Па словах крыніцы Бі-бі-сі, такая лічба беззваротных стратаў азначае, што яшчэ 30—40 тысяч расійскіх вайскоўцаў мусяць быць параненыя або па іншых прычынах выбылі са строю.
«Гэта вельмі значнае знясіленне расейскай арміі», — працягвае крыніца.
Разам з тым, дадае чыноўнік, у Расіі яшчэ застаецца «шмат сілаў і сродкаў», таму яна здольная працягваць «знясільваючы пазіцыйны канфлікт нейкі час».
«Мы асабліва ўважліва сочым за маральным станам расійскіх войскаў і за іх воляй да працягу вайны ў сітуацыі, калі ваяваць прыходзіцца ў населеных месцах, у роднаснай славянскай краіне. Гэта іншы маштаб канфлікту», — адзначае крыніца.
Найбольш верагодным сцэнарам уяўляецца захаванне цяперашняга становішча, а не значная яго змена, ці то дасягненне Расіяй яе мэтаў, ці выгнанне расійскіх войскаў з Украіны, дадае крыніца Бі-бі-сі.
Пры гэтым заходнія выведвальныя службы мяркуюць, што аперацыя «пад чужым сцягам» з ужываннем хімічнай зброі магчымая, але імавернасць яе невысокая.
Карэспандэнт таксама спытаўся ў суразмоўцы, якую ролю адыграў Захад у кропкавых ударах украінцаў па расійскіх генералах. Крыніца адмовілася казаць пра падтрымку ў гэтых выпадках.
«Адзінае, што магу сказаць, — мы імкнемся павышаць узровень падтрымкі ва ўсіх сферах, з тым, каб ва ўкраінцаў было ўсё неабходнае для абароны ад расійскага нападу», — сказаў чыноўнік.





