Паўдзельнічалі ў апытанні 3000+ ІТ-спецыялістаў. Больш за 40% — распрацоўшчыкі. 50% спецыялістаў працуе ў аўтсорсе, траціна — у «прадукце».

Аб пераездзе або намеры рэлакавацца распавялі 55% ІТ-спецыялістаў. 27% кажуць, што ўжо з'ехалі, 28% — плануюць. Столькі ж не вызначыліся. Толькі 15% не збіраюцца рэлакавацца.

Больш за ўсё рэлакантаў і жадаючых з'ехаць сярод сеньёраў і лідаў — 60%+, менш за ўсё сярод джунаў — 43%.

C-Level выехаў або плануе ў 69% выпадкаў. Менш за ўсё рэлакантаў сярод нетэхнічных спецыялістаў — сэйлзаў, рэкруцёраў (36,7 і 31,6 працэнта).

Куды плануюць з'ехаць / з'ехалі

Амаль 38% ІТ-спецыялістаў выбралі для пераезду Польшчу, 25,5% — Грузію. Гэтыя напрамкі лідуюць з вялікім адрывам.

8% выбіраюць Літву. Астатнія лакацыі папулярныя яшчэ менш.

Сярод іншых краін, якія абралі айцішнікі, — Чарнагорыя, ААЭ, Дамінікана, Іспанія, Чэхія, Канада, Ізраіль, Арменія, Сербія і Францыя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру