Гаворка пра прэпарат «Эфералган» французскай Upsa, «Панадол» брытанскай Glaxosmithkline і «Нурафен для дзяцей» брытанскай Reckitt Benckiser. У рознічных продажах сярод імпартных прэпаратаў з парацэтамолам і ібупрафенам яны займалі 98% рынку, піша РБК.

Напрыклад, «Нурафен для дзяцей» 22 сакавіка быў толькі ў 174 з 9710 аптэк у Маскве і Маскоўскай вобласці, «Эфералган для дзяцей» — у 290 аптэках, «Панадол дзіцячы» — у 36.

Аднак апытаныя РБК дактары не ўбачылі сур'ёзнай праблемы ў перабоях з пастаўкамі на рынак імпартнага парацэтамолу ў форме суспензій. Педыятры імкнуцца выкарыстоўваць арыгінальныя прэпараты парацэтамолу і ібупрафену, аднак на расійскім рынку хапае джэнерыкаў.

Раней паведамлялася, што ў Расіі ёсць дэфіцыт больш чым 80 прэпаратаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0