Фота: Reuters

За іх распаўсюджванне, выкарыстанне на сходах і іншых масавых мерапрыемствах або іншага віду дэманстрацыі будзе пагражаць штраф ад 300 да 500 еўра.

Са слоў Ашмянскене і Ёнаўскаса, у кантэксце вайны георгіеўская стужка і сімвал Z сталі не толькі сімваламі прапаганды, але і агрэсіі, прычым пра забарону георгіеўскай стужкі дыскусіі вядуцца даўно, а цяпер сімвал Z распаўсюджваецца не як знак падтрымкі ваенных дзеянняў Расіі, а нават як сродак запалохвання.

«Некаторыя расіяне малююць Z на сваіх аўтамабілях, гэты знак з'яўляецца на вопратцы расійскіх спартоўцаў, яго малююць на дзвярах людзей, якія не падтрымліваюць пуцінскую прапаганду. Літара Z выкарыстоўвалася і падчас прарасійскай дэманстрацыі ў Бялградзе, а ў Літве пасля пачатку расійскай інвазіі ва Украіну гэты знак сталі маляваць на сценах. Нельга дапусціць, каб расійская прапаганда дасягнула свайго, і такімі знакамі тэрарызавалі дружалюбны Украіне бізнэс, жыхароў ці каб ажыццяўляліся розныя правакацыі», — сказала Ашмянскене.

Паводле законаў, у Літве забараняецца распаўсюджванне, выкарыстанне на сходах і іншых масавых мерапрыемствах, дэманстрацыя нацысцкіх і савецкіх сцягоў, гербаў, знакаў, уніформы з іх выявай, а таксама іншай атрыбутыкі з выявамі нацысцкіх і камуністычных сімвалаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру