«Зламыснікі ад імя банка накіроўваюць у Viber або Telegram фішынгавыя паведамленні з інфармацыяй пра нібыта магчымае блакаванне мабільнага дадатку банка афіцыйнымі крамамі — распавядаюць у банку. — Далей у паведамленні можа ўтрымлівацца прапанова ўсталяваць (у мэтах захавання працаздольнасці мабільнай праграмы) на ваш смартфон новую яе версію з прымацаванага файла, але яна з'яўляецца шкоднаснай.

Праз санкцыі, уведзеныя заходнімі краінамі супраць некаторых беларускіх банкаў, з Play Market і App Store сталі знікаць іх мабільныя дадаткі, іх немагчыма спампаваць. З 22 сакавіка з крамы дадаткаў App Store выдалілі дадатак UP Банка БелВЭБ, а з Google Play — яшчэ 1 сакавіка. З App Store знік таксама дадатак «Банка Дабрабыт». «У сувязі з недаступнасцю праграмы Дабрабыт-анлайн ў App Store, рэкамендуем не выдаляць усталяваную», — раяць у банку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру