Украінскі салдат на КПП каля пасёлка Ліцін, 16 сакавіка. Фота: АР.

Украінскі салдат на КПП каля пасёлка Ліцін, 16 сакавіка. Фота: АР.

Брытанец распавёў пра інцыдэнт у Твітары і хутка атрымаў адказ ужо ад сапраўднага Дзяніса Шмыгаля. Той параіў Уолісу наступным разам на пачатку такіх размоў прасіць суразмоўцу сказаць усяго адно слова — паляниця (украінскі традыцыйны хлеб з пшанічнай мукі), піша onet.pl.

Згодна з меркаваннем, што ўжо ўсталявалася ва Украіне, рускія дыверсанты не здолеюць правільна вымавіць гэтае слова. Адным з першых пра гэты лінгвістычны тэст свету распавёў балгарскі журналіст-расследавальнік Хрыста Грозеў.

Фота маркі: commons.wikimedia.org.

Фота маркі: commons.wikimedia.org.

Як сведчыць Грозеў, тэст можа ўключаць у сябе і больш складанае заданне — вымавіць вядомую фразу з класічнай украінскай літаратуры. Гэта назва рамана братоў Панаса Мірнага і Івана Білыка «Хіба ревуть воли, як ясла повні?» (па-беларуску гэта «Ці равуць валы, калі яслі поўныя?»).

Украінскія вайскоўцы сур’ёзна ставяцца да такога метаду выяўлення дыверсантаў. Рада нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны апублікавала цэлы спіс словаў, якія паказваюць, ці належыць чалавек да носьбітаў украінскай мовы. Падазроным асобам прапануюць, акрамя паляницы, якая ўжо стала легендарнай , вымавіць словы нісенітниця (глупства), вештатися (блукаць), духмяний (духмяны), непериливки (не да жартаў), обценьки (абцугі), теревенити (балбатаць) і шмат іншых.

Крыніца: Twitter / minlod_y.

Крыніца: Twitter / minlod_y.

Яшчэ адно кодавае слова — Укрзалізниця (Украінская чыгунка). Носьбіты рускай мовы маюць цяжкасці пры вымаўленні любых словаў з мяккімі свісцячымі гукамі «з, с, ц». Для рускай мовы такія гукі неўласцівыя, у адрозненне ад украінскай і, дарэчы, ад беларускай — успомніце такія рысы беларускай фанетыкі, як дзеканне і цеканне.

Кейс з паляніцай нарадзіў ужо шмат мемаў і нават вершаў. Вось адзін з іх аўтарства Алега Бруханава:

На верхній полиці —

Духмяні паляниці.

На нижній полиці —

Смачні полуниці.

В купе провідниці —

Ой же ж і сідниці:

Чого не зустрінеш

На Укрзалізниці!

Мова дапамагала выяўляць ваенных дыверсантаў яшчэ шмат стагоддзяў таму. У біблейскім Старым запавеце ёсць гісторыя пра вайну паміж двума народамі — галаадзіцянамі і ефраімлянамі. Калі ефраімляне перамаглі чужакоў, іх правадыр прыдумаў спосаб, каб выяўляць байцоў варожай арміі, што маглі хавацца сярод мясцовага насельніцтва.

Кожнага чалавека, які жадаў перайсці раку Іардан, прасілі сказаць: «Дазвольце мне перайсці раку». Рака па-яфрэмску гучыць як шыбалет, але галаадзіцяне прамаўлялі гэтае слова як сібалет. Дзякуючы гэтай асаблівасці, ефраімляне ўзялі ў палон 42 тысячы варожых салдат.

Тым не менш, у выпадку з вайной ва Украіне такія эксперыменты могуць аказацца не надта надзейнымі, бо шмат хто з украінцаў выкарыстоўвае рускую мову ў штодзённым ужыванні.

«А я зараз вам пакажу, адкуль рыхтавалася нападзенне». Прамова Лукашэнкі аб пагрозе з боку Украіны стала мемам

«Чаму прадаяце? Вам не падышлі?» Жанчыны троляць спекулянтаў, што перапрадаюць гігіенічныя пракладкі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0