Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне ў Віцебску 28-гадовай Святланы Фірсавай. Жанчына ў 2021 годзе нібыта пакінула абразлівы каментарый з двух мемных слоў пад відэа з прамовай Лукашэнкі, паведамляюць праваабаронцы.

У лютым Святлану асудзілі да 200 базавых штрафу за «апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці» (арт. 341 КК).

Згодна з абвінавачваннем, Фірсава з іншай жанчынай наносілі надпісы і БЧБ-выявы на слупы электраперадач, дрэвы, лаўкі на прыпынках транспарту, на асфальт.

Таксама яны расклейвалі лісты паперы з чырвонай палоскай на белым фоне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0