8 сакавіка берасцейскія сілавікі не пусцілі людзей да бюста Тараса Шаўчэнкі, а Вялава, які нёс кветкі, затрымалі на падыходах. Трое сутак ён правёў у ІЧУ. Пазней суд некалькі разоў пераносілі праз памылкі ў пратаколе.
У выніку Вялаву сёння суддзя Ленінскага раёна Берасця Дзмітрый Куроўскі прысудзіў 15 сутак арышту за «парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў» (24.23 КаАП РБ).





