• Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Меркаванні
23.03.2022 / 14:47

Гісторык Пашкевіч: Любая сістэма, збудаваная на хлусні, пацерпіць крах. Украіна стане рэгіянальным лідарам, а для Беларусі адкрываецца акно магчымасцей

Каму была патрэбная гэтая вайна? Чаму рускамоўны не значыць «расіянін»? Ці маюць шанцы канцэпцыі «рускага свету» і «СССР 2.0»? Чаму самі сабой забыліся польска-украінскія супярэчнасці? Дзе ва ўсім гэтым месца Беларусі? За навінамі з фронту і жудаснымі здымкамі загінулых часта губляецца агульны кантэкст падзей. Прычым, кантэкст гістарычны не толькі для Украіны, але для ўсяго рэгіёна. Найперш для Расіі і Беларусі. Пра перадумовы, ідэалогію і прапаганду, гістарычныя паралелі і прагнозы на будучыню mostmedia.io паразмаўляў з гісторыкам Аляксандрам Пашкевічам.

«Пуцін хоча ўзяць рэванш за распад СССР»

— Ёсць бачанне, што вайна, развязаная Пуціным, — гэта працяг яго фантомных боляў, звязаных з крахам СССР у 91-м. Роўна як Другая сусветная вырасла з Першай, так і гэтая — працяг Халоднай. Ці можна так казаць?

— Пуцін, несумненна, чалавек, які ўспрымае Расію як працяг Савецкага Саюза, прытым сам таго не хавае. Нават у сваёй вядомай лекцыі перад падпісаннем прызнання «ДНР» і «ЛНР» ён так і сказаў прамым тэкстам, што СССР — гэта «гістарычная Расія». Таму і распад гэтай дзяржавы ўспрымае менавіта як распад Расіі, і тыя землі, якія «адпалі» — таксама як расійскія.

Ну і відавочна, ён не верыць у натуральныя прычыны распаду СССР: што гэта адбылося перадусім з-за ўнутраных супярэчнасцей гэтай дзяржавы, а не з-за нечай злой волі звонку. Пуцін верыць акурат у злую волю, што «калектыўны Захад» мэтанакіравана разваліў і прынізіў «Расію», выйграўшы Халодную вайну. Тое, што рэальныя гістарычныя факты сведчаць пра іншае, яго не хвалюе. І цяпер — а фактычна, апошнія гадоў з 15, — набраўшыся сілы, хоча ўзяць рэванш.

Таму, так, гэтая паралель дарэчная. Гітлер, развязаўшы Другую сусветную вайну, імкнуўся радыкальна перагледзець вынікі Першай сусветнай, а Пуцін — тую рэчаіснасць, якая ўзнікла пасля паразы СССР у Халоднай. Прытым абодва ў гэтым абапіраліся на падтрымку з боку большасці ўласных народаў, бо постімперскі сіндром муляе не толькі лідарам.

«Пуцін — чалавек, зацыклены на мінулым»

— Пуцін увесь час кажа пра гісторыю, пра Расійскую імперыю ці СССР. Здаецца, ён не прапануе ніякага варыянта будучыні, апроч інверсіі — вяртання да мінулага. Ці можа такі праект без будучыні аказацца жыццяздольным?

— У Пуціна сапраўды няма нейкай стрыжнёвай ідэі, якая б абапіралася на рэалістычнае бачанне будучыні. Ён — чалавек, які захрас у мінулым і на ім зацыклены. У гэтым значнае адрозненне ад стваральніцы СССР — партыі бальшавікоў на чале з Леніным, якога Пуцін адкрыта крытыкуе за «няправільную» нацыянальную палітыку.

У бальшавікоў прынамсі на першых этапах іх улады было пераканаўчае тлумачэнне, для чаго трэба тое, што яны робяць. Стаяла мэта — пабудаваць камуністычнае грамадства, у якім усё будзе інакш, чым да таго, якое будзе больш справядлівае за ўсе іншыя, і гэтак далей. Ну і адпаведна з гэтым тлумачылася неабходнасць экспансіі: святло прагрэсіўнай ідэі мусіла пашырацца на ўвесь свет.

Зрэшты, і тая ідэя, пабыўшы некалькі дзесяцігоддзяў вельмі жывой і натхняльнай, таксама з часам дэградавала і выхаласцілася. У яе фактычна перасталі верыць, хоць нейкі час па інерцыі ўжо пустаслоўныя пастулаты працягвалі транслявацца. І ў выніку, калі дзяржава канчаткова зайшла ў тупік, то ніхто не выйшаў яе абараняць.

А ў Пуціна цяпер ідэя толькі імперская — Расію прынізілі, Расія ўстала з каленяў, Расія мусіць аднавіць былую веліч. Імперыя і звышдзяржава як самамэта. І нейкі час гэта сапраўды можа людзей натхняць, асабліва калі яны не адчуваюць на сабе вельмі вялікіх выдаткаў ад гэтага.

Мы гэта непасрэдна назіраем у сённяшняй Расіі. Але пры сур’ёзных няўдачах і праблемах падтрымка абрынаецца, і крок ад любові да нянавісці праходзіцца вельмі хутка. Найбольш яскравы прыклад з расійскай гісторыі — Першая сусветная вайна з усеагульным энтузіязмам на пачатку і са зрынаннем без ніякага шкадавання трохсотгадовай царскай дынастыі напрыканцы.

«Для Балта-Чарнаморскага саюза цяпер самы спрыяльны час»

— Лагічнай альтэрнатывай канцэпцыі «трыадзінага рускага народа» была канцэпцыя Балта-Чарнаморскага саюза, як нашчадка Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Ці мае апошняя канструкцыя цяпер новыя перспектывы?

— Так, гэтая канструкцыя цяпер мае перспектывы ці не найлепшыя за ўсю гісторыю яе існавання на ўзроўні ідэі. Агульная небяспека ўжо не першы раз зблізіла народы рэгіёна, прымусіла іх сярод іншага адсунуць убок гістарычныя спрэчкі і непаразуменні. Хто цяпер успамінае, напрыклад, пра польска-ўкраінскія гістарычныя рахункі? І хто найбольш паслядоўны ў адстойванні і лабіраванні інтарэсаў Украіны на Захадзе, калі не Польшча, Літва і іншыя краіны Балтыі?

Беларусь як дзяржава ад гэтага працэсу рэгіянальнага аб’яднання і салідарнасці, праявы якога ў крытычныя моманты заўсёды былі і раней, пакуль што не проста ўбаку, але актыўна яму супрацьстаіць. Але так адбываецца выключна з-за наяўнага ў ёй цяпер палітычнага рэжыму. Бо 2020 год паказаў з усёй выразнасцю, што гэты рэжым цяпер не мае ў Беларусі легітымнасці, а ў грамадзянскай супольнасці, якая цяпер на ўзроўні ўсяго грамадства зусім не меншасць, з жаданнем быць разам са сваімі дэмакратычнымі суседзямі ўсё ў парадку.

Важна, што і пазіцыя адносна беларускіх падзей з боку яе дэмакратычных суседзяў была на дзіва адэкватнай і паслядоўнай. Перадусім Літва і Польшча ў 2020-м і наступныя гады вельмі шмат рабілі і робяць для падтрымкі на самых розных узроўнях беларускага дэмакратычнага, а фактычна нацыянальна-вызваленчага руху. І відавочна кіруюцца пры гэтым не толькі чыста гуманітарнымі меркаваннямі, але і бачаннем Беларусі як неад’емнай часткі і важнага звяна ў будучым рэгіянальным саюзе. Таму думаю, што патэнцыйныя перспектывы ў Балта-Чарнаморскага саюза цяпер вельмі добрыя.

«Украіна будзе прэтэндаваць на ролю рэгіянальнага лідара»

— Ці можа Украіна стаць новай «кропкай збору» для ўсяго рэгіёна, гэтак, як Турцыя бярэ на сябе ролю лідара ў цюркскім свеце? Здаецца, украінцы ўжо кажуць пра сябе як пра сапраўдную Русь — альтэрнатыву «Трэцяму Рыму».

— Калі пазіцыянаваць сябе перадусім як «сапраўдную Русь», то не так шмат каго можна прыцягваць. У адрозненне ад цюркскіх, «рускіх», то бок усходнеславянскіх народаў, мала — усяго тры. А калі адкінуць Расію, то застаецца, апрача Украіны, увогуле адна Беларусь. Драбнавата для рэгіянальнага лідара.

Таму не думаю, што менавіта пазіцыянаванне ў якасці сапраўднай Русі можа стаць асновай для Украіны як «кропкі збору». Але несумненна, што ўвогуле на ролю рэгіянальнага лідара Украіна прэтэндаваць можа і будзе, улічваючы яе памер, колькасць насельніцтва, эканамічны патэнцыял і, безумоўна, здабыты ў крывавых баях палітычны і маральны аўтарытэт. А старонкі агульнай гісторыі будуць дадатковым аргументам.

Праўда, пры гэтым непазбежнае ў будучыні сутыкненне інтарэсаў з іншым буйным гульцом нашага рэгіёна — Польшчай, які таксама будзе прэтэндаваць на лідарства і «кропку збору». Але ў гэтым няма нічога страшнага. Галоўнае, каб гэта натуральнае саперніцтва праяўлялася ў цывілізаваных формах.

«Руская мова не робіць людзей расіянамі»

— Расія здаўна апелявала да канцэпцыі, што яе ўлада там, дзе руская мова і праваслаўе. Здаецца, упарты супраціў акурат усходніх рускамоўных і праваслаўных рэгіёнаў Украіны паставіў крыж на гэтай канцэпцыі — ці не? Што не так тады аказалася са «скрэпамі»?

— Несумненна, што распаўсюджванне рускай мовы і ў значнай ступені рускага праваслаўя давалі Расіі аграмадны козыр для таго, каб утрымліваць свае ідэйна-ментальныя пазіцыі на гэтай тэрыторыі нават пасля распаду СССР. Гэта такі рэсурс, які пры ўмове ўмелага і адэкватнага выкарыстання рабіў перспектывы «рускага свету» на гэтай тэрыторыі амаль невынішчальнымі.

Але выкарыстанне гэтага патэнцыялу акурат было не толькі няўмелым, але вельмі тапорным, ды нават проста катастрафічным для Расіі. У выніку чаго ўжо, відаць, можна казаць, што рэсурс уплыву з боку Масквы ва Украіне праз мову і масавую культуру канчаткова змарнаваны.

Крэмль падвяло тут абсалютнае неразуменне таго, што руская мова сама па сабе не робіць людзей аўтаматычна расіянамі. Так, на рускамоўных за межамі Расіі куды прасцей аказваць розныя ўплывы, як і на тых людзей, для якіх руская мова не родная, але якія ведаюць яе на ўзроўні роднай. Гэта надзвычай важны фактар. Але гэты фактар далёка не адзіны, бо на фармаванне светапогляду разам з мовай уплываюць і многія іншыя. І за знешняй рускамоўнай абалонкай хаваюцца зусім не расіяне.

Крэмль пры Пуціне, як і кіраўніцтва РПЦ (Рускай праваслаўнай царквы, — MOST), гэтага ўлічваць не хацелі прынцыпова. Хоць сігналаў для таго, каб зразумець і зрабіць высновы, толькі на прыкладах адной Украіны было больш чым дастаткова. Але ўсё прайшло міма, і за гэтае неразуменне «рускі мір» заплаціць цану ў выглядзе поўнага свайго краху пакуль ва Украіне, а пасля і ўвогуле па-за межамі Расіі.

Як нядаўна дасціпна адзначыў прэзідэнт Украіны Зяленскі, Расія проста разбамбіла свае гістарычныя сувязі з Кіеўскай Руссю. І склеіць гэта ўжо немагчыма. Парадаксальна, што Пуцін, імкнучыся стаць архітэктарам «рускага міру», насамрэч стаў яго магільшчыкам.

«Любая сістэма, збудаваная на хлусні, пацерпіць крах»

— Расійская прапаганда звяртаецца да эстэтыкі «Вялікай Айчыннай», спрабуе праводзіць паралелі. Што не так аказалася з гэтым канцэптам і чаму не атрымалася з украінцаў зрабіць «фашыстаў»?

— Тут перадусім тое, што прымяненне гэтага канцэпту ў сучасных умовах і ў дачыненні да Украіны ды ўкраінцаў літаральна высмактанае расійскай прапагандай з пальца. З рэчаіснасцю гэты канцэпт не мае проста аніякай сувязі. Прытым гэта настолькі відавочна, што нават не патрабуе нейкіх разгорнутых тлумачэнняў. Звычайны паветраны замак: зварот да элементарных фактаў, што ляжаць проста навідавоку, імгненна яго разбурае.

Адзіная перашкода гэтаму — банальнае нежаданне многіх расіян да любых фактаў, якія супярэчаць зручнай карціне свету, звяртацца. Тым, хто трывала сядзіць на іголцы расійскай прапаганды і прынцыпова не прызнае ніякіх іншых крыніц інфармацыі, давесці, што ўкраінцы — «фашысты», пакуль што бадай і ўдаецца. Але гэта з’ява, канечне, часовая. Гісторыя сведчыць, што любая сістэма, збудаваная на хлусні, рана ці позна церпіць крах. І ваенныя паразы ў авантурных войнах дапамагаюць расплюшчыць вочы ці не лепш, чым што іншае.

«Акно магчымасцей для Беларусі»

— Зразумела, што нічога яшчэ не скончана, але якія перспектывы ці пагрозы мае сітуацыя для Беларусі? Паглыбленне грамадзянскага канфлікту, замарожванне рэжыму на доўгія гады і жалезная заслона — або квіток у лепшае заўтра?

— На гэтае пытанне адказаць цяжэй за ўсё, бо сапраўды нічога пакуль не скончана і мы не ведаем, якія будуць вынікі вайны, перадусім прамежкавыя. А ад гэтага наш лёс залежыць непасрэдна. Пэўна, пакуль што можна гаварыць толькі пра тое, што пераможцам, прынамсі такім, як гэта было задумана ад пачатку, Расія не будзе. І наўрад ці яна здольная весці сапраўды інтэнсіўную вайну ва Украіне надта доўгі час.

Таму неўзабаве сітуацыя будзе неяк стабілізавацца, і вось тут ёсць варыянты — як менавіта. Ці канфлікт будзе замарожаны і расійскія войскі, хоць прасоўвацца далей і не будуць, застануцца на нейкі час як акупацыйныя на частцы тэрыторыі Украіны? Ці Расія неўзабаве выведзе свае войскі з Украіны, і пры гэтым уладу ў Крамлі захавае Уладзімір Пуцін? А можа, вывад войскаў будзе суправаджацца і зменай вышэйшага кіраўніцтва Расіі — ці то шляхам унутраных перастановак, ці то пад уплывам ціску з боку насельніцтва?

Варыянтаў нямала, і пастаўленыя пытанні пакуль што без адказаў. А пры розных варыянтах можа быць розным і лёс Беларусі. Усё залежыць ад таго, наколькі пуцінскі рэжым будзе здольны не толькі ўтрымаць уладу ў Расіі, але і мець сілу на кантроль над сферай уплыву. І наколькі зможа дыктаваць Крамлю сваю волю «калектыўны Захад». Пакуль што я асабіста не бяруся гэтага прадказваць на нейкую аглядную перспектыву.

Ну і, вядома, усё залежыць ад таго, наколькі ў патрэбны момант будзе здольны мабілізавацца сам беларускі народ: і ўнутры краіны (гэта перадусім), і на ўзроўні дыяспары. Ёсць адчуванне, што нейкае акно магчымасцей патэнцыйна для нас павінна неўзабаве адчыніцца. Пытанне ў тым, ці ўдасца гэтым разам ім найлепшым чынам скарыстацца. Але шанцы, думаю, у нас ёсць, і яны немалыя.

Клас
1
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Чытайце яшчэ
«Сёння варта біць па ўсіх франтах цемрашальства». Гісторык Цімафей Акудовіч пра цені вайны і перафарматаванне краіны
«Разведка далажыла». Чаму заява ўкраінскага Генштаба пра 13 тысяч беларускіх вайскоўцаў смешная 8
«Яны самі прыйдуць да Азарава і Сахашчыка: «Гаварыце, чаго не хапае палку Каліноўскага?» Чаму сілавы варыянт супраціву стаў мэйнстрымам 12
Яўген Лівянт: Уступная кампанія праваленая, панабіралі «троечнікаў» 4
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Палітыка і грамадства
На Слуцкі цукроварафінадны завод прызначылі маладога дырэктара
У Польшчы збіраюцца судзіць мясцовага дзівака, які пырснуў беларусу ў твар з пярцовага балончыка
У Беларусі закрылі адну з дзвюх літоўскіх школ 1
Вярхоўны суд пакінуў у сіле прысуд журналісту «Свабоды» Андрэю Кузнечыку
«У рамках адпрацоўкі раёны лезуць не туды!» BYPOL апублікаваў злівы перамоў эканамічнай міліцыі 3
Сукамернік Ігара Банцара: У яго 18 адміністрацыйных артыкулаў
У Беларусі 17 новых палітвязняў
Усяго патроху
Каляндар дачніка: пра што варта не забыцца ў агародзе ў жніўні
«Камунарка» змяніла чырвона-белы дызайн цукерак  6
Скандынавы — самыя шчаслівыя народы свету. Вось некалькі сакрэтаў, як ім гэта ўдаецца 1
Аптычная ілюзія 19 стагоддзя: знайдзіце пацыентаў доктара 9
Ноччу можна будзе назіраць да 100 метэораў на гадзіну 2
На «Гродна Азоце» з’явілася ўнікальная рэлакс-зона 4
Аляксандр Глеб сышоў у TikTok і пажартаваў на тэмы мастурбацыі ВІДЭА 6
Спорт
Кіраўнік федэрацыі футбола Базанаў спрабаваў выехаць у Польшчу, яго не пусцілі 5
Легендарная тэнісістка Серэна Уільямс у 40 гадоў завяршае кар’еру
Па нулях! Апошняя беларуская каманда бясслаўна вылецела з футбольных еўракубкаў 6
Беларусы не возьмуць удзелу ў чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы
Азаранка згуляе ў дабрачынным матчы ў дапамогу Украіне 4
Азаранка не паедзе на турнір у Канаду, ёй не далі візу 4
Трэніраваць зборную Беларусі па тэнісе перакінулі спецыялістку з Федэрацыі рукапашнага бою 1
Здарэнні
Размалявалі вайсковую тэхніку, выстаўленую ў скверы ў цэнтры Барысава
У Гомелі мужчына вылічыў жонку-здрадніцу па камерах відэаназірання ў бары. Адміністратара ўстановы могуць пакараць 1

У ерэванскім гандлёвым цэнтры прагрымеў моцны выбух
Каля Макдональдса ў мінскім Сухараве згарэў аўтамабіль
У Слоніме падчас свята горада разбіўся аэраплан. Экіпаж загінуў 
Абноўлена
У Чачэрскім раёне мужчына ўдарыў жонку, выстраліў у яе і падпаліў хату
У Магілёве ў гаражы загінуў падлетак, другі — шпіталізаваны
Збілі наркакур’ерку і вырабілі порна з непаўналетняй. «Прыгоды» навучэнцаў Гомельскай кадэцкай вучэльні 6
Карысная інфа
Жоўты ўзровень небяспекі праз спякоту абвешчаны ў Беларусі 15 жніўня 1
У суботу будзе спякотна, да +32 4
Спёка вярнулася. У пятніцу да +33°С 2
Вялікая хваля дажджоў ідзе з захаду ў цэнтр Беларусі 4
Здароўе
Як пачаць правільна харчавацца і займацца фітнесам? Спыталі ў трэнера
Калі занадта шмат думаць, гэта можа нашкодзіць здароўю 2
Доктар: Калі аднагадовае дзіця глядзіць мульцікі на тэлефоне, то да школы ў яго разаўецца блізарукасць
Ніякай бяссонніцы: прапануем метад, з якім вы можаце заснуць за хвіліну 2
Мова
На ўпакоўках Pepsi з'явіцца беларуская мова 4
«Вывучыла беларускую, каб толькі ўразіць свайго беларуса». Украінка дае парады, як за 2 месяцы загаварыць па-беларуску
Бабруйская настаўніца робіць настолкі, каб вывучаць беларускую мову гуляючы 1
Хочаце на роднай мове? Вось пяць рэсурсаў, дзе можна паглядзець кіно па-беларуску 5
Аўто
«Толькі з Германіі, без прабегу па Беларусі». Якія люксавыя аўтамабілі беларусы прыганяюць для перапродажу  7
Арыштаваны беспілотны электрааўтобус прадаюць на беларускім аўкцыёне 3
«Каля 80% купцоў — з Расіі». Што колькі каштуе на аўтарынку ў Малінаўцы і чаго чакаць далей
«Расіяне вывозяць машыны цэлымі аўтавозамі». Перагоншчыкі машын уражаны наплывам кліентаў з Расіі 4
Эканоміка
Беларускі порт у Расіі плануюць дабудаваць да канца 2022 года
У Беларусі дабудавалі нафтаправод, які цяпер не надта і патрэбны
Лукашысты адправілі гэтага айцішніка на хімію. А ён уцёк і стварыў стартап па пераводзе тэксту ў аўдыё
Фінская OLVI паведамляе пра планы прадаць «Лідскае піва» на працягу года
Меркаванні
«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста
«Сёння варта біць па ўсіх франтах цемрашальства». Гісторык Цімафей Акудовіч пра цені вайны і перафарматаванне краіны
«Разведка далажыла». Чаму заява ўкраінскага Генштаба пра 13 тысяч беларускіх вайскоўцаў смешная 8
«Яны самі прыйдуць да Азарава і Сахашчыка: «Гаварыце, чаго не хапае палку Каліноўскага?» Чаму сілавы варыянт супраціву стаў мэйнстрымам 12
Гісторыя
Гісторык правёў прамую лінію на карце паміж Рыгай і Наваградкам і выявіў містычнае 21
Падчас раскопак на мінскім гарадзішчы знайшлі донца гаршка з гербам князя Ізяслава ФОТА 4
Курапаты: на сёння вядома амаль усё
+ карты пачынаючы з 1933 года і кранальныя рэчы, знойдзеныя ў магілах 
59
Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху
Што ўтойвае Біблія Скарыны? 1
Шукаюць валанцёраў на раскопкі гарадзішча, дзе знаходзіўся старажытны Мінск
Маршрут для незабыўных выхадных. На Нарачы вы ўсе бывалі. А паглядзіце, што можна пабачыць вакол Блакітных азёр 2
Культура
Рух да сэрца і «Б як свабода». Падвялі вынікі конкурсу плакатаў, прысвечанага гадавіне беларускай рэвалюцыі 
Калекцыю аўтэнтычных строяў Волі Дземкі пакажуць на Metropolitan Fashion Week у Лос-Анджэлесе 1
Што паглядзець. «Курорт» — з пляжнай казкі ў таямнічую гісторыю 4
Страшны сон работнікаў культуры — змены ў Кодэксе аб культуры, падпісаныя Лукашэнкам 3
«Кацяня не хоча спаць, падстаўляе спінку». Новы мультверш ад Андрэя Скурко  1
У гурта AKUTE выйшла першая за доўгі час песня
Паглядзіце, як у Стоўбцах рэканструявалі мадэрнісцкі кінатэатр «Беларусь» ФОТЫ 5
Навука і тэхналогіі
Вось якую карціну намаляваў робат на запыт «Беларусь беларусаў» 1
Ці здолееце вы рашыць гэтую простую задачу з касцямі? Большасць не здолее 2
Даследаванне: мужчыны выглядаюць больш прывабнымі, калі выводзяць гуляць маленькага сабачку 5
Хакер узламаў баявога робата з ЗША і расказаў, як гэта можа зрабіць кожны 1
Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць 17
Любіце сачыць за самалётамі палітыкаў і знакамітасцяў праз анлайн-трэкеры? Расказваем, як яны працуюць
Ці бачаць павукі сны? Гэта магчыма 2
Каханне і сэкс
«Зло — не займацца сэксам». Ксёндз Вячаслаў Барок адказаў на пытанні, якія вы саромеліся задаць 2
Джэй Ло і Бен Афлек нарэшце ажаніліся! Згадваем іх гісторыю кахання
«У тыдні сем дзён — ніяк ночы напалову не дзеляцца». Як завесці поліаморны шлюб з мужам і палюбоўнікам і выжыць у ім 33
Інтымны пірсінг паляпшае аргазм? Асабісты досвед дзяўчыны 6
«Ён не ведаў, што мне падабаюцца дзяўчаты». Бісэксуалка расказала пра свой досвед 26
Ад кахання да скону да судовага пазову. Гісторыя складаных адносін Шакіры і Жэрара Піке
«Мне доўга здавалася, што ў мяне маленькі. І вось што я прыдумаў казаць, каб дзяўчына не збегла»
Свет
Памёр аўтар графіці з пацалункам Брэжнева і Хонэкера
У Расіі пачнуць рыхтаваць для арміі баявых святароў
Польшча анансавала спыненне выдачы віз расіянам
У Егіпце больш за 40 чалавек загінулі падчас пажару ў копцкай царкве
Мужчына на аўтамабілі атакаваў Капітолій у Вашынгтоне, а потым застрэліўся
Прэзідэнт Латвіі: Варта ануляваць дазволы на жыхарства і візы тым, хто настроены па-пракрамлёўску 3
Мінабароны Эстоніі: Нам спатрэбяцца яшчэ HIMARS і беспілотнікі для стрымлівання Расіі
Галоўнае
Рух да сэрца і «Б як свабода». Падвялі вынікі конкурсу плакатаў, прысвечанага гадавіне беларускай рэвалюцыі 
Памёр аўтар графіці з пацалункам Брэжнева і Хонэкера
Беларускі порт у Расіі плануюць дабудаваць да канца 2022 года
Расійскія каналы: УСУ ўдарылі па штабе «Вагнера» ў Папаснай, фота якога «засвяціў» ваенкар
Як прапагандысты самі ствараюць «СМІ», якія цытуюць
«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста
Па вуліцах Маладзечна бегала парася
Усяго патроху
«Старэць прыгожа» я не буду». 20-гадовая дзяўчына выдаткоўвае 1600 рублёў на месяц, каб даглядаць сябе 9
У Нарвегіі ўсыпілі маржыху, бо яе надта любіў народ 2
«Адольф» з «Першага аддзела»: як былы спецслужбіст кашмарыць «Беларусьфільм» 1
Размалявалі вайсковую тэхніку, выстаўленую ў скверы ў цэнтры Барысава
Фота / Відэа
Два вядучыя супрацоўнікі АНТ сышлі з канала і з'ехалі за мяжу 17
Святары трох канфесій урачыста закруцілі слоік памідораў. Як у Іўі прайшло мясцовае свята «Іўеўскі памідор». ФОТА 2
Апытанка
Самае чытанае
Два вядучыя супрацоўнікі АНТ сышлі з канала і з'ехалі за мяжу 17
«Адольф» з «Першага аддзела»: як былы спецслужбіст кашмарыць «Беларусьфільм» 1
Былы амапавец Кулажанка пакінуў Полк Каліноўскага пасля таго, як яго «павучылі» 13
«Зараз мы цябе ў аўтазак да тлустых закінем». Як склалася гісторыя маладзёнаў са страшнага фота, якое абляцела ўсю краіну
Гісторык правёў прамую лінію на карце паміж Рыгай і Наваградкам і выявіў містычнае 21
Самае лайканае
Гісторык правёў прамую лінію на карце паміж Рыгай і Наваградкам і выявіў містычнае 21
«Разведка далажыла». Чаму заява ўкраінскага Генштаба пра 13 тысяч беларускіх вайскоўцаў смешная 8
Былы амапавец Кулажанка пакінуў Полк Каліноўскага пасля таго, як яго «павучылі» 13
Пазняк заклікаў падтрымаць Сахашчыка 24
Паглядзіце, як у Стоўбцах рэканструявалі мадэрнісцкі кінатэатр «Беларусь» ФОТЫ 5
Гарачыя тэмы
Былы амапавец Кулажанка пакінуў Полк Каліноўскага пасля таго, як яго «павучылі» 13
«Зараз мы цябе ў аўтазак да тлустых закінем». Як склалася гісторыя маладзёнаў са страшнага фота, якое абляцела ўсю краіну
Лукашысты адправілі гэтага айцішніка на хімію. А ён уцёк і стварыў стартап па пераводзе тэксту ў аўдыё
Гісторык правёў прамую лінію на карце паміж Рыгай і Наваградкам і выявіў містычнае 21
«Прыбыў і ўсё праверыў. Як вы і казалі, Зянон Станіслававіч, адна агентура на маргінезе». 10 найлепшых твітаў тыдня 3
Збілі наркакур’ерку і вырабілі порна з непаўналетняй. «Прыгоды» навучэнцаў Гомельскай кадэцкай вучэльні 6
Ці будуць адкрываць крамы лукашэнкаўскага мерча па ўсёй краіне? Адказ вас здзівіць 11
Дзяўчыну знялі з рэйса Варшава — Мінск. Сама вінаватая? 8
Актывістка вырабіла бел-чырвона-белы сцяг з прозвішчамі рэпрэсаваных жанчын 1
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Вайна Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх