Канал НТВ‑Беларусь пакажа сёння, у аўторак, матч плей‑оф футбольнай Лігі чэмпіёнаў паміж румынскай «Тымішаарай» і нямецкім «Штутгартам».

Пачатак у 23:35.

Ад сёння Ліга чэмпіёнаў, апроч традыцыйнага паказу на БТ у аўторкі і серады, будзе паказвацца і на НТВ-Беларусь.

За «Штутгарт», нагадаем, зноў выступае капітан нацыянальнай зборнай Беларусі Аляксандр Глеб, а «Тымішаара» выбіла з Лігі чэмпіёнаў уладальніка апошняга Кубку УЕФА данецкі «Шахцёр».

***

Першы нацыянальны тэлеканал (БТ) сёння пакажа ў жывым эфіры матч Лігі чэмпіёнаў «Сэлтык» (Глазга) — «Арсенал» (Лондан). Пачатак трансляцыі ў 21:35.

Пасля апоўначы (00:15) — агляд матчаў дня (у гэты дзень гуляюць згаданыя вышэй «Тымішаара» — «Штутгарт», «Шэрыф» — «Алімпіякас», «Капенгаген» — «АПОЕЛ»). У 01:05 у запісе будзе паказаны матч «Спортынг» — «Фіярэнціна».

***

У сераду на БТ у жывым эфіры будзе паказаны матч «Ліён» — «Андэрлехт», пачатак трансляцыі ў 21:35,

у 00:15 - агляд матчаў дня (у тым ліку «Вентспілс», што пакрыўдзіў БАТЭ, - «Цюрых»), у 01:15 у запісе матч «Панацінаікас» - «Атлетыка» (Мадрыд).

***

У чацвер, 20 жніўня, на канале «Лад»

у 18:55 у жывым эфіры матч плей-оф Лігі Еўропы БАТЭ - «Літэкс». Трансляцыя з Барысава.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?