«Мною прынятае рашэнне ў самы кароткі час рэалізаваць комплекс мер па пераводзе аплаты — пачнём з гэтага — нашага прыроднага газу, які пастаўляецца ў так званыя недружалюбныя краіны, на расійскія рублі» — сказаў Пуцін.

Ён таксама даручыў Цэнтрабанку і ўраду за тыдзень вызначыць парадак выканнаяя аперацый з Еўропай.

На фоне гэтага рубель рэзка ўмацаваўся ў адносінах да даляра. На Маскоўскай біржы даляр апускаўся ніжэй за 100 рублёў, а затым пачаў вагацца і таргуецца па 100-101 рублі.

Таксама больш чым на 10% (блізка да $1250) растуць цэны на газ у Еўропе.

Па словах Пуціна, ажыятажны попыт на рынку прадуктаў харчавання ўжо «фактычна спаў». Ён даручыў Мінсельгасу і рэгіёнам сачыць за сітуацыяй у гандлёвых сетках і рэагаваць на праблемы аператыўна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0