Украінскія вайскоўцы захапілі камандны модуль сістэмы РЭБ «Красуха-4», што можа стаць вялікай знаходкай для разведкі. Пра гэта паведамляе мілітары-аддзел The Drive.

Байцы захапілі камандны пункт па-за межамі Кіева. Вайскоўцы выявілі адну з дзвюх машын «Красуха-4» пад нумарам 1RL257. Поўны комплекс складаецца з дзвюх машын на базе грузавікоў КАМАЗ-6350.

На фатаграфіі відаць, што кантэйнер ляжыць на баку з галінкамі дрэў наверсе, але незразумела, адлюстроўвае гэта наўмысную спробу схаваць яго ці проста ён у такім выглядзе пасля нейкага нападу або аварыі. Маюцца пашкоджанні камандна-штабнога модуля, асабліва па ніжнім краі рамы. Люкі доступу на бачным баку адсутнічаюць. Пры гэтым пішуць, што ў цэлым стан модуля добры.

Як пішуць у выданні, нават палова сістэмы «Красуха-4» можа мець вялікае значэнне для войскаў РФ з аператыўнага пункту гледжання. Гэта адна з самых магутных мабільных сістэм РЭБ ва Узброеных сілах Расіі.

Заяўленая максімальная далёкасць паражэння наземных і паветраных мэтаў складае ад 150 да 300 кіламетраў, у залежнасці ад навакольнага асяроддзя.

Яна здольная выяўляць і блакаваць:

— радары,
— аглядныя радары,
— радыёлакацыйныя бартавыя датчыкі выяўлення,
— актыўныя радыёлакацыйныя галоўкі саманавядзення,
— вышынямеры ў ракетах.

Размяшчэнне «Красухі-4» у непасрэднай блізкасці ад Кіева мела б сэнс, каб абцяжарыць украінскім сілам і іх міжнародным партнёрам пошук і нацэльванне на расійскія падраздзяленні ў гэтым раёне з дапамогай радара.

Аўтар мяркуе, што падобную ўстаноўку адназначна хацелі б займець спецслужбы ЗША і іншых краін Захаду для вывучэння.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру