Фота: Reuters.com

— У сувязі з сітуацыяй кіраўніцтвам краіны ў парадку выключэння прынятае рашэнне аб дазволе бязвізавага ўезду на тэрыторыю Беларусі з Украіны, знаходжанне і наступны выезд з Беларусі да 15 красавіка 2022 года ўключна ўкраінцаў і грамадзян іншых замежных дзяржаў, якія спрабуюць пакінуць зону баявых дзеянняў, — паведаміў Анатоль Глаз.

Варта адзначыць, што для паездак у Беларусь візы ўкраінцам і раней не былі патрэбныя. Што тычыцца грамадзян іншых краін, то для іх правілы бязвізавага ўезду дзейнічалі толькі пры перасячэнні мяжы паветраным шляхам.

Сёння Беларусь абвясціла, што 12 украінскім дыпламатам прапанавана пакінуць нашу краіну. Ва ўкраінскім дыпламатычным прадстаўніцтве працаваць будзе дазволена паслу і 4 дыпламатам. Консульства Украіны ў Брэсце таксама будзе закрытае.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру