Будынак Марыупальскага мастацкага музея да разбурэння.
Праўда, па словах старшыні Нацыянальнага саюза мастакоў Украіны Канстанціна Чарняўскага, арыгіналаў работ самога Архіпа Куінджы на момант абстрэлу ў музеі не было — там заставаліся толькі копіі аўтарства мастакоў Андрэя Яланскага і Аляксандра Альхова.
У той жа час у музеі захоўваліся арыгіналы работ іншых расійскіх і ўкраінскіх мастакоў — Івана Айвазоўскага, Мікалая Глушчанкі, Таццяны Яблонскай, Міхайлы Дзярэгуса і іншых. Іх лёс пакуль што невядомы.
Фонд музея налічваў прыкладна 2 тысячы экспанатаў, улічваючы творы жывапісу, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, графікі і скульптуры.
Архіп Куінджы, іменем якога названы музей, паходзіў з прыазоўскіх грэкаў. Ён нарадзіўся ў Марыупалі і з ім звязаныя многія старонкі ягонай біяграфіі.





