Чат чыгуначнікаў прызналі экстрэмісцкім фармаваннем
КДБ прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем тэлеграм-чат «Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі». Адпаведнае рашэнне было прынята 21 сакавіка, паведамляюць праваабаронцы.
Экстрэмісцкім прызнаны і лагатып супольнасці — «у выглядзе графічнага малюнка пярэдняй часткі лакаматыва і слоўным пазначэннем «Сообщество железнодорожников Беларуси».
«Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі» аб'ядноўвае людзей, якія спрабуюць весці так званую «рэйкавую вайну».
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішы ў наш Тэлеграм