Мадлен Олбрайт нарадзілася ў 1937 годзе ў Празе, яе бацькі былі багемскімі яўрэямі. Яе бацька быў дыпламатам, дзякуючы чаму сям'я перажыла Халакост, знаходзячыся за мяжой. А ў ЗША Корбелы (такое дзявочае прозвішча Мадлен Олбрайт) пераехалі пасля камуністычнага перавароту 1948 года ў Чэхаславакіі.
Олбрайт стала першай жанчынай у гісторыі на пасадзе дзяржсакратара ЗША. Яна была прыхільніцай жорсткага курсу ЗША ў міжнародных адносінах, выступала за ўзмацненне пазіцый ЗША ў НАТА. Менавіта пры ёй НАТА наважылася на нанясенне ўдараў па ваеннай інфраструктуры мілошавіцкай Югаславіі ў 1999 годзе.
У ліпені 2021 года падчас свайго візіту ў ЗША з Мадлен Олбрайт сустракалася Святлана Ціханоўская.





