Фота: E. Blaževič/LRT

Renault кантралюе «АўтаВАЗ», а таксама мае ўласны зборачны завод пад Масквой.

«Што тычыцца долі ў Аўтавазе, Renault Group ацэньвае даступныя варыянты з улікам бягучай сітуацыі, дзейнічаючы пры гэтым адказна ў дачыненні да сваіх 45 000 супрацоўнікаў у Расіі», — гаворыцца ў заяве кампаніі. 

Раней Renault застаўся адзіным буйным сусветным аўтавытворцам, які не адразу спыніў продажу ў Расіі і меў намер захаваць вытворчасць у краіне. Але цяпер Расія краіна настолькі «таксічная», што ўсе прыбыткі ад супрацоўніцтва з ёй перакрываюцца буйнымі рэпутацыйнымі стратамі.

Сёння прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі звярнуўся да парламента Францыі і заклікаў французскія кампаніі, у прыватнасці Renault, сысці з расійскага рынку. Як выглядае, кампанія палічыла за лепшае прыслухацца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру