«У шэрагу СМІ з'явілася інфармацыя аб немагчымасці аплаты праезду ў метрапалітэне бескантактавымі банкаўскімі картамі. Мінскі метрапалітэн заяўляе, што аплата банкаўскімі картамі ў метро ажыццяўляецца.

У той жа час звяртаем увагу пасажыраў, што з 19 сакавіка прыпыненыя аперацыі з выкарыстаннем карт плацежных сістэм Mastercard, VISA, эмітаваных банкамі-нерэзідэнтамі Беларусі, а таксама аплата з дапамогай шэрагу сэрвісаў мабільных плацяжоў», — паведамілі ў метрапалітэне.

У Мінскім метро адзначылі, што для вырашэння пытанняў аплаты праезду банкаўскімі картамі створаная гарачая лінія 217-39-50 і сайт paybycard.by. У асабістым кабінеце на гэтым сайце ўладальнік банкаўскай карты можа аператыўна праверыць статус карты, а таксама кантраляваць рэалізаваныя паездкі, іх аб'яднанне для аплаты, даты спісання сродкаў. Парадак дзеянняў прыводзіцца ў раздзеле «пытанне-адказ».

Раней «БНБ-банк» інфармаваў сваіх кліентаў, што тэрміналы на турнікетах і ў касах метрапалітэна перасталі прымаць аплату праз сэрвісы Apple Pay, Samsung Pay «кашалёк Pay» праз прыпыненне працы аплатных сістэм Visa і Mastercard. «Цяпер не атрымаецца аплаціць праезд у метро лічбавымі карткамі, у тым ліку карткай «1-2-3», — канстатавала прэс-служба банка і рэкамендавала кліентам выкарыстоўваць не лічбавую, а фізічную пластыкавую карту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0