Сёння адбылася прэс-канферэнцыя міністра аховы здароўя Польшчы Адама Нядзельскага. На ёй ён заявіў аб адмене абавязку насіць маскі ў закрытых памяшканнях і неабходнасці праходзіць каранцін, у тым ліку для хворых.
З 28 сакавіка насіць маскі ў крамах і грамадскім транспарце можна будзе па жаданні — за адсутнасць масак штрафаваць не будуць.
Пра адмену масачнага рэжыму загаварылі ў Літве, там маскі збіраюцца пакінуць у бальніцах і падобных установах.