Фота: AP.

«Улічваючы, што большасць краін-партнёраў уваходзіць у склад СНД, Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, мы разам з расійскімі калегамі прыступілі да прапрацоўкі пытанняў прыцягнення да ўдзелу ў гэтых спартыўных мерапрыемствах такіх краін, як Кітай, Індыя, Пакістан, Манголія і іншыя», — цытуе міністра спорту і турызму Сяргея Кавальчука «БелТА».

Па яго словах, можна таксама запрасіць «дружалюбныя» краіны Паўднёвай Амерыкі. Магчымае таксама правядзенне гульняў краін БРІКС (Бразілія, Расія, Індыя, Кітай і ПАР).

За прыклад возьмуць другія гульні краін СНД, якія пройдуць у 2023 годзе ў Беларусі.

Нацыянальны алімпійскі камітэт сустрэнецца таксама з НАК Расіі, каб арганізаваць спартыўныя спаборніцтвы ў бліжэйшай перспектыве.

Лукашэнка раскрытыкаваў удзел беларускіх спартсменаў у Зімовай Алімпіядзе і становішча ў хакеі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
1
Ого
Сумна
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру