Тэлеграм-канал Антона Матолькі сцвярджае, што ўчорашнія праблемы з доступам да сайтаў — узлом, арганізаваны ўкраінскімі хакерамі «BanderaHackers». Паведамляецца, што ім ўдалося атрымаць доступ да ўнутранай сеткі і кантроль над усімі ключавымі вузламі, дзяржрэестрамі і камп’ютарамі.

Былі ўзламаныя сайты: БелДІСС, Дзяржстандарта, ДСКП, завода «Эталон», СТБ і яшчэ больш за 30 старонак.

Інфраструктура і базы даных БелДІСС і Дзяржстандарта знішчаныя, выдаленыя больш як 80 ТБ стандартаў, сертыфікатаў, актаў, даследаванняў, прававой дакументацыі. Выкрадзеныя персанальныя звесткі, паролі да ўліковых запісаў, унутраная праектная дакументацыя і закрытае ПЗ.

Калі вы працуеце на прадпрыемствах, чые сайты і ўнутраныя дакументы былі ўзламаныя, напішыце нам у @nasa_niva_bot.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0