Мінздароўя: За суткі 1699 выпадкаў кавіду
Мінздароўя паведамляе, што за мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1699 новых выпадкаў кавіду, выпісаныя 476 чалавек, 12 чалавек памерлі.
Учора паведамлялася пра 1647 выпадкаў.
Усяго з пачатку пандэміі зарэгістраваныя 955 600 заражаных. Выздаравелі 952 346 пацыентаў, памерлі 6759 чалавек.
За мінулыя суткі выкананы 17 191 тэст. Усяго ў краіне праведзеныя 12 775 372 тэсты.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ