Фота: Reuters.com

Фота: Reuters.com

Чэмпіён Еўропы зборная Італіі сенсацыйна прайграла Паўночнай Македоніі з лікам 0:1, прапусціўшы на апошняй хвіліне, і выбыла з далейшай барацьбы. Прычым Італія прапускае чэмпіянат свету другі раз запар.

Партугалія выйграла ў Турцыі з лікам 3:1. Такім чынам у заключным стыку за права гуляць на мундыялі 29 сакавіка згуляюць Партугалія і Паўночная Македонія.

Швецыя перамагла Чэхію 1:0, а Уэльс — Аўстрыю — 2:1.

Матч Расія — Польшча адменены з-за сітуацыі вакол Украіны, у наступны раўнд выйшла Польшча, яна і згуляе 29 сакавіка са Швецыяй. 

Матч Шатландыя — Украіна перанесены на чэрвень. Яго пераможца згуляе з Уэльсам.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0