Прэм'еру адмянілі ці перанеслі, бо Міністэрства культуры Расіі не выдала фільму пракатнае пасведчанне.
«Ампір V» ‒ фэнтэзійная драма, экранізацыя рамана Віктара Пялевіна «Empire V». Гэты фільм ‒ адзін з нямногіх, якія планавалі паказаць у беларускім кінапракаце. Пасля пачатку вайны ва Украіне буйныя сусветныя кінастудыі адмовіліся працаваць з Расіяй, з-за чаго збяднеў рэпертуар і беларускіх кінатэатраў.
Да таго ж Пелевін ‒ адзін з самых папулярных расійскіх пісьменнікаў, у тым ліку і ў Беларусі. Як і рэпер Oxxxymiron — папулярны выканаўца, які, дарэчы, не падтрымаў расійскую агрэсію ва Украіне.