Фота: zelenskiy_official / Instagram

Поўная зорак і бляску цырымонія ў гэтым годзе будзе асаблівай, піша Sky News.

На гэта спадзяюцца і кіназоркі. Джэймі Дорнан, адзін з акцёраў стужкі «Белфаст» (намінант на найлепшы фільм года), кажа, што ён лічыць важным, каб тэма ўкраінскай вайны прагучала на цырымоніі: «Гэта правільнае месца, каб гаварыць пра гэта [вайну]».

Рэжысёр Адам Маккей, які атрымаў сваю намінацыю за стужку «Не глядзіце ўверх», прызнаецца, што яму цікава, наколькі ўкраінская тэма сябе праявіць падчас цырымоніі. Але, як лічыць Маккей, на падзеі, напэўна, шмат увагі прысвецяць і кліматычнаму крызісу — з’яве, пра якую ў апошнія месяцы нямала гавораць на Захадзе.

Акрамя намінантаў і гасцей, ёсць яшчэ адзін выдатны акцёр, які б натуральна глядзеўся на цырымоніі ў нядзелю. Гэта прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, і прадзюсар цырымоніі Уіл Пакер не выключае магчымасці, што мы пабачым Зяленскага на «Оскары».

Стэндап-камедыянтка Ванда Сайкс, адна з трох вядоўцаў цырымоніі, распавядае, што яе стваральнікі запланавалі «нешта, што нам падабаецца» ў дачыненні да тэмы вайны ў Еўропе. Яна называе гэты элемент цырымоніі гарманічным і глыбокім.

Сярод фаварытаў у барацьбе за ўзнагароду найлепшай стужцы называюць карціны «CODA: Дзіця глухіх бацькоў», «Вестсайдская гісторыя», «Улада сабакі» і «Белфаст». Найлепшым акцёрам, напэўна, назавуць Уіла Сміта за роль у «Каралі Рычардзе». Наконт найлепшай актрысы крытыкі разыходзяцца: некаторыя прадказваюць перамогу Крысцен Сцюарт са стужкі «Спэнсэр: таямніца прынцэсы Дыяны», іншыя выступаюць за Джэсіку Чэстэйн у «Вачах Тэмі Фэй».

Што паглядзець. «Мюнхен: на мяжы вайны» — шпіёнскі трылер пра Мюнхенскую змову, які пакідае адчуванне дэжавю

Што паглядзець. Топ-6 украінскіх фільмаў розных часоў, каб лепш зразумець характар украінцаў і культуру краіны

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру