Гурт «Ляпіс Трубяцкой» выклаў у інтэрнэце відэа на песню «Буревестник» з новага альбома «Культпросвет».

Сяргей Міхалок у кліпе паўстаў у вобразе Маякоўскага, Павел Булатнікаў — у вобразе Пушкіна. Кампанію ім склалі Горкі, Талстой, Лермантаў, Гогаль, Ясенін.

Праца над кліпам вялася каля шасці месяцаў. У ім няма прафесійных акцёраў. Удзел у здымках узялі вядомыя спартоўцы Віталь Гуркоў і Аляксандр Усцінаў.

«У роліку зняліся людзі, з якімі мы кантактуем па жыцці, якія сваім прыкладам, дасягненнямі ў спорце, навуцы і медыцыне даказваюць: час герояў, бунтароў, нонкамфармістаў не застаўся ў былым», — адзначае Міхалок.

Разам з кліпам гурт змясціў у інтэрнэце песню «Болт».

Альбом «Культпросвет» павінен выйсці 1 верасня.

СМ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0