«Мы збіраемся пачаць гуманітарную аперацыю з Грэцыяй і Турцыяй па эвакуацыі ўсіх, хто хоча пакінуць Марыупаль. У гэтым горадзе з насельніцтвам больш за 400 000 чалавек яшчэ 150 000 жыхароў жывуць у катастрафічных умовах», — сказаў Макрон.

Паводле Макрона, былі абмеркаванні на гэты конт з мэрам Марыупалю. «Мы робім гэта празрыста з прэзідэнтам Зяленскім і ўкраінскімі ўладамі. А потым будзем весці перамовы з расійскім бокам. Мы рыхтуемся зрабіць гэта ў бліжэйшыя дні. У мяне будзе абмеркаванне з Уладзімірам Пуціным часам 48 гадзін, каб удакладніць дэталі», — дадаў прэзідэнт Францыі.

Зяленскі сёння правёў тэлефонную размову з грэчаскім прэмʼерам «аб гуманітарнай сітуацыі ў заблакаваных гарадах і падзякаваў за дапамогу».

Сёння стала вядома, што ў Марыупалі расійскія войскі разбурылі Дзіцячы рэабілітацыйны цэнтр, пабудаваны восенню 2021 года сумесна з Еўрапейскім інвестыцыйным банкам.

Марыупаль пакінулі апошнія журналісты, якія там заставаліся. Яны расказалі ў дэталях тое, што бачылі на свае вочы

У Марыупалі сотні загінулых ляжаць проста каля будынкаў 

Марыупаль: як Расія сцірае з зямлі самы прарасійскі горад Украіны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0