У Салігорску 41-гадовы мужчына стаў фігурантам крымінальнай справы за катаванне 10-гадовай дачкі. Яго агрэсію выклікала нізкая адзнака ў школьным дзённіку, паведамляе Mlyn.by са спасылкай на Салігорскі РАУС.

18 сакавіка міліцыю выклікалі суседзі сям'і, пачуўшы дзіцячыя крыкі аб дапамозе. Калі бацька адкрыў дзверы, яны заўважылі ў яго на руцэ сляды крыві.

Высветлілася, што, даведаўшыся аб дрэннай адзнацы, бацька пачаў біць дачку рамянем па нагах і азадку. Тая вырвалася і ўцякла ў ванную, але мужчына адчыніў дзверы і працягнуў біць дачку. Затым ён абрэзаў ёй частку валасоў нажом, а потым стаў стрыгчы машынкай для стрыжкі. Да моманту прыезду міліцыі амаль уся галава школьніцы была паголена. Усё гэта адбывалася на вачах малодшага дзіцяці.

У дачыненні да мужчыны распачалі крымінальную справу аб катаванні непаўналетняй, яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі. Ці ўзялі яго пад варту, не паведамляецца. Раней салігорца ўжо судзілі за крадзяжы, хуліганства і нявыплату аліментаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2