Ля ўваходу ў Басфорскі праліў рыбакі выявілі падобны на міну прадмет, паведамілі турэцкія СМІ.
«Аб'ект, падобны на міну, быў узяты пад кантроль камандамі падводнай абароны, і была зробленая спроба нейтралізацыі», — адзначылі ў Мінабароны Турцыі.
Затым праход суднаў праз праліў быў адноўлены.
Некалькімі днямі раней Украіна і Расія абвінавацілі адно аднаго ў мініраванні шляху з Адэсы да Басфора.





