Васіль Сокал «На хвалях часу (летапіс)». — Мінск: Медысонт, 2008. — 198 с.

Аўтар, ураджэнец Ляхавіцкага раёна, апісаў амаль шэсцьдзесят гадоў — 1928—1986 — з жыцця роднай вёскі Зубелевічы і яе наваколля. Гэта погляд вачыма «заходніка». Адметнасць кнігі ў тым, што аўтар піша пра падзеі, сведкам якіх ён сам быў. Найбольш увагі Васіль Сокал надае 1940‑м гадам. Бо гэта час, насычаны падзеямі. «Вызваленне» Заходняй Беларусі, Другая сусветная вайна, на якой і сам ваяваў. «Вяртанне бальшавікоў» пасля выгнання «карычневых прышэльцаў», стварэнне «рабскіх калектыўных стойлаў»(калгасаў). Гэта не дзённікавыя запісы, хаця кніга і не пазбаўлена асабістага. Аўтар піша пра прыватнае ў кантэксе агульнабеларускіх падзей.

Васіль Сокал (1921—2002) паходзіў з вёскі Зубелевічы ў Ляхавіцкім раёне. Падчас Другой сусветнай вайны быў на фронце. У мірны час вучыўся ў Баранавіцкім настаўніцкім інстытуце і філфаку БДУ. Працаваў настаўнікам у вясковых школах.

Кніга «На хвалях часу» выйшла ў бібліятэцы «Дыярыуша».

Сяргей Макарэвіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0