Карыкатура: Джордж Оруэл слупянее ад падзей 2022 года

Карыкатура: Джордж Оруэл слупянее ад падзей 2022 года

1. Спецыяльная аперацыя — гэта не вайна, а вось эканамічныя санкцыі — гэта вайна.

2. Вайна пачалася для таго, каб не пачалася вайна.

3. Расія не нападала на Украіну, але Украіна павінна перастаць абараняцца, каб перастала ліцца кроў.

4. Вайны няма, але антываенныя мітынгі забароненыя.

Ганна Марэлі, бельгійскі гісторык, сістэматызавала і выклала ў сучасным выглядзе прынцыпы ваеннай прапаганды. У сваёй дысертацыі яна даследавала досвед войнаў і каланіяльных канфліктаў ХХ і цяперашняга стагоддзяў. Знакаміты спіс Марэлі, з якім можна звярацца, прыводзіць «Новая газета».

1. Мы не жадаем вайны.

Гэта азначае, што ворагі нас ненавідзяць і жадаюць напасці першымі.

2. За ўсё нясе адказнасць іншы бок.

Нават калі першымі напалі мы, да гэтага прывялі нейкія крокі суперніка.

3. Лідар краіны-суперніка — сапраўдны дʼябал.

4. Мы змагаемся за высакародныя мэты, а не пераследуем свае інтарэсы.

5. Вораг мэтанакіравана здзяйсняе злачынствы, мы — толькі выпадкова.

6. Вораг выкарыстоўвае забароненую зброю.

7. Нашы страты малаважныя, страты суперніка велізарныя.

8. Прадстаўнікі культуры, мастацтва і інтэлектуалы падтрымліваюць нашу справу.

9. Наша місія святая.

10. Здраднікам зʼяўляецца любы, хто паставіць пад пытанне паведамленні нашых СМІ.

Журналісты спыталі Вадзіма Гігіна, чаму Расія бамбіць рускамоўны Харкаў

«Расізм, ідыятызм і гебельшчына». Вучоны разбірае хлусню расійскай прапаганды пра біялагічную зброю

Імклівая «беларусізацыя»: як за тры тыдні расійскія рэаліі сталі падобнымі да нашых

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0