На сёння ад патрэбы не хапае чвэрці насення.

Паводле Брыло, насенне цукровых буракоў у Беларусь, у асноўным, вязуць з Еўропы — Галандыі і Германіі. Але сёння нават без санкцый еўрапейскія бізнесы добраахвотна адмаўляюцца ад паставак ў Беларусь як саюзніка краіны-агрэсара. Ці атрымае краіна насенне?

Брыло лічыць, што так, бо бізнесменам, якія пастаўлялі сюды насенне, трэба карміць свае сем'і.

«У еўрапейскіх краінах жа не ўсе палітыкі, там таксама ёсць бізнес. Людзі, якія займаюцца гэтым бізнесам. І ў складаны час усе ўключаюць мазгі, нейкі ўнутраны рэзерв, як выканаць пастаўленую задачу. Кожнаму трэба карміць сваю сям'ю, у тым ліку, і тым бізнесменам, якія пастаўлялі сюды насенне. Знаходзяцца розныя шляхі: хтосьці вязе праз Літву, хтосьці вязе праз Малдову, праз Расію. Нам розніцы няма. Нам галоўнае, каб насенне трапіла ў краіну, мы аплацілі, спакойна пасеялі і атрымалі ўраджай», ‒ сказаў ён.

Недастатковая частка насення буракоў закантрактавана і будзе ў нашай краіне, запэўніў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Ігар Брыло.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?